Маркетплэйс Wildberries запускае ў Беларусі паслугу кур’ерскай дастаўкі з пунктаў выдачы заказаў. Яна атрымала назву “Кур’ер экспрэс”.

Як паведамілі ў кампаніі, тавар можна будзе атрымаць на працягу дзвюх гадзін з моманту яго паступлення ў пункт. Пакуль паслуга даступная для жыхароў Менска і толькі на сайце, але ў хуткім часе пачне працаваць па ўсёй Беларусі.
Калі замова паступае ў пункт выдачы, у кліента з’яўляецца адмысловая кнопка выкліку кур’ера, які даставіць яго на працягу двух гадзін, альбо ў паказаны час.






