Гэта прадугледжвае пастанова Саўміна. Новаўвядзенні датычацца тых аўтамабіляў, якія прыязджаюць з іншых краін ЕАЭС. Гэта значыць з Расеі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана. Калі з моманту растаможкі транспартнага сродку ў адной з краін ЕАЭС прайшло менш за год, беларускія мытныя органы пры налічэнні ўтылізацыйнага збору будуць абапірацца на экспертную ацэнку кошту транспартнага сродку.

Фота: “Наша Ніва”
У выпадку, калі мытны кошт аўтамабіля, заяўлены пры мытным афармленні ў адной з краін ЕАЭС, будзе меншы за кошт, указаны ў заключэнні аб незалежнай ацэнцы, то сума, на якую павялічваецца стаўка ўтылізацыйнага збору, вызначаецца як рознасць мытных пошлін, падаткаў.
З улікам таго, што даплачваць розніцу ў пошліне давядзецца з разліку 100% тарыфаў, а не льготных па 140-м указе, нават купля новага «кітайца» за 20-30 тысяч долараў, размытненага праз Кыргызстан, абернецца даплатамі ў некалькі тысяч даляраў.
Паводле “Наша Ніва”






