BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З 1 траўня ў Беларусі вырасце бюджэт пражытковага мінімуму

У Беларусі з 1 траўня вырасце бюджэт пражытковага мінімуму і прывязаныя да яго выплаты.

Фота: © Sputnik 

З 1 траўня па 31 ліпеня бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва складзе 462,58 рубля і вырасце на  3,3%, вынікае з пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, паведамляе прэс-служба ведамства. Таксама з 1 траўня павялічацца памеры даплат некаторым катэгорыям пенсіянераў: для асоб ва ўзросце 75-79 гадоў гэтая даплата складзе 86,74 рубля, 80 гадоў і старэй (з улікам надбаўкі на догляд) – 173,48 рубля, а пры наяўнасці інваліднасці I групы – 231,30 рубля.

Паводле Мінпрацы, дапамогу, якая вылічваецца з БПМ, у Беларусі атрымліваюць прыкладна на 161,2 тысяч дзяцей. Даплаты да пенсій атрымліваюць больш як 545 тысяч чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшыя.