BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З 25 ліпеня можна будзе папаўняць рахункі па нумары тэлефона

У Беларусі з ліпеня з’явіцца магчымасць папаўняць банкаўскі рахунак праз АРІП па нумары мабільнага тэлефона. Адпаведныя змены ўнесеныя ў інструкцыю аб парадку аказання плацежных паслуг.

Каб папоўніць рахунак па нумары тэлефона, неабходна будзе ведаць сам нумар мабільнага тэлефона, а таксама спатрэбіцца згода атрымальніка на выкарыстанне нумара тэлефона для ажыццяўлення аперацый у АРІП, паведамляе Нацбанк.

«Калі ў атрымальніка ёсць некалькі рахункаў у адным банку, ён сам абярэ, на які з іх будуць залічвацца грашовыя сродкі пры папаўненні па нумары тэлефона. Гэта дадатковая магчымасць. Як і раней, можна будзе карыстацца звыклымі рэквізітамі: IBAN, данымі карты, нумарам дамовы і г.д.», — паведамляе галоўная фінансавая ўстанова краіны.

Змены ўступяць у сілу з 25 ліпеня 2026 года. Банкам неабходны час, каб абнавіць свае сістэмы.