BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З Беларусі ў Расею хлынула харчовая кантрабанда

Перад святамі з Беларусі ў Расею хлынула харчовая кантрабанда. Пра гэта паведамляе “Свабода”.

Фота: sb.by

У Бранскай вобласці «Рассельгаснагляд» спыніў мікрааўтобусы з трыма тонамі каўбасы і малочнай прадукцыі, якія ехалі з Беларусі ў абыход афіцыйных ветэрынарных пастоў. Інспектары праверылі тры мікрааўтобусы: перавозчыкі не мелі дакументаў, якія пацвярджалі б паходжанне, якасць і бяспеку тавараў. Прадукты перавозілі ў антысанітарных умовах: яны былі наваленыя ў багажных і грузавых адсеках, не прызначаных для перавозкі харчоў. Прадукты затрымалі, парушальнікам пагражае «адміністратыўка».

Усяго з пачатку году ў Бранскай вобласці затрымалі 28 тон харчовай кантрабанды з Беларусі. У той жа час у Смаленскай вобласці Расеі перахапілі 11,7 тоны рыбнай прадукцыі, якую везлі з Беларусі пад выглядам замарожанай цыбулі. Смаленская мытня распачала крымінальную справу.