У Падляшскім ваяводстве сёлета адзначаецца глебавая засуха, якая ўплывае на ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. Паводле прагнозаў, верасень гэтага года будзе на 2°C цяплейшы за кліматычную норму, што пагаршае ўмовы для сельскай гаспадаркі.

Прадстаўнік Альянсу «Зялёная Беларусь» Уладзіслаў Шумак адзначае, як змена клімату ўплывае на прынцып вырошчвання раслінных культур на Падляшшы:
-Калі раней гаварылі пра наш рэгіён, у тым ліку Падляшша, што тут трэба меліярыраваць, адводзіць частку вады з балот, каб яны былі прыдатныя для вядзення гаспадарчай дзейнасці, то зараз гавораць пра арашальную меліярацыю, калі трэба назапашваць ваду.
Па ацэнках спецыялістаў, цяперашняя засуха можа прывесці да значных страт не толькі для асобных фермераў, але і для ўсяго аграрнага сектару Польшчы. Сёлета засуха ахапіла 15 з 16 ваяводстваў.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






