BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З пачатку года беларусы здалі валюты на $1,3 млрд больш, чым купілі

Нацыянальны банк Беларусі абнародаваў абноўленыя звесткі пра аперацыі па куплі-продажы замежнай валюты на ўнутраным рынку.

Фота: soyuz.by

Па дадзеных Нацбанка, у верасні фізічныя асобы ў Беларусі прадалі замежнай валюты на $379,8 млн больш, чым купілі ($1,2252 млрд супраць $845,4 млн).

За дзевяць месяцаў гэтага года беларусы аднеслі ў абменнікі валюты на $1,26 млрд больш, чым набылі.

Юрыдычныя асобы з ліку рэзідэнтаў нашай краіны ў верасні па-ранейшаму заставаліся чыстымі пакупнікамі валюты.

За першы месяц восені суб’екты гаспадарання купілі валюты на $371,9 млн больш, чым рэалізавалі ($2,929 млрд супраць $2,557 млрд).