BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З пачатку году ў перавозчыкаў канфіскавана больш за 100 маршрутак

Транспартная інспекцыя Мінтрансу за 10 месяцаў 2023 году правяла «каля 820 кантрольных закупак».

Па выніках выявілі больш за тысячу парушэнняў і канфіскавала 185 аўтамабіляў. «Выяўлена 1234 парушэнні, канфіскавана 185 аўтамабіляў — распавялі ў Мінтрансе. У ведамстве адзначаюць, што праверкі праводзяць цяпер рэгулярна «з мэтай гарантаваньня бясьпекі пасажырскіх перавозак»,

Як раней расказалі ў Мінтрансе, падчас рэйдаў інспектары правяраюць у маршрутчыкаў наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху і дакументаў, якія дазваляюць ажыццяўляць паслугі перавозкі пасажыраў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/mintransbelarus