Какава-парашок, натуральная молатая кава і курсы кіроўцы ўвайшлі ў тройку лідараў па падаражанні ў Беларусі за 9 месяцаў гэтага году без уліку сезонных тавараў.

Пра гэта сведчыць праведзены рэсурсам “Позірк” аналіз даных Белстата. Какава-парашок падаражэў на 67%, кава — амаль на 32%, курсы кіроўцы — на 27%. Патаннелі толькі рыс і аліўкавы алей.
На першай пазіцыі паводле падаражання непрадуктовых тавараў апынуліся жаночыя зімовыя боты (амаль +23%). Сярод паслуг, акрамя курсаў кіроўцы, больш за ўсё падаражалі паштовыя, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі і білеты ў тэатр. Патаннелі толькі рытуальныя паслугі.
Агулам спажывецкія цэны павялічыліся за 9 месяцаў бягучага году амаль на 6%.






