Буйныя штрафы пагражаюць беларускім пастаўшчыкам і гандлёвым сеткам за непастаўкі садавінагароднінай прадукцыі, паведамляе Sputnik Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў закон “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці”.
Згодна з дакументам, для пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за невыкананне абавязкаў па пастаўцы садавінагароднінай прадукцыі. Штраф ад 5 да 200 базавых велічыняў прадугледжаны за непастаўку або недапастаўку такой прадукцыі са стабфондаў для рэспубліканскіх патрэб і за адсутнасць яе на гандлёвым аб’екце ў міжсезонне.






