Чаму ў Беларусі растуць ЗВР? Падаражанне золата на сусветных рынках на 4,1% у гадавым вымярэнні было асноўным фактарам таго, што золатавалютныя рэзервы да пачатку снежня ў чарговы раз выраслі. Гэта вынікае са штотыднёвага макраагляду Еўразійскага банка развіцця, піша Позірк.

Аналітыкі банка называлі рост сусветных коштаў на золата галоўнай прычынай павелічэння беларускіх запасаў таксама ў лютым і ліпені – лістападзе бягучага года.
Эксперты звярнулі ўвагу на тое, што ад пачатку года рэзервы выраслі ў 1,5 раза, або на 5 мільярдаў даляраў”, нагадаўшы, што з верасня іх аб’ём “адпавядае міжнароднаму крытэрыю бяспекі – пакрывае трохмесячны аб’ём імпарту.
Беларускае Радыё Рацыя






