
Чысты адток кадраў з медыцынскай галіны за першыя пяць месяцаў бягучага года склаў 4,9 тысячы чалавек, піша banki24.by.
Па выніках студзеня-траўня арганізацыі аховы здароўя прынялі на працу 12,3 тысячы чалавек, а звольнілі 17,2 тысячы.
Нягледзячы на кадравы голад дактароў працягваюць звальняць па палітычных прычынах. Так, у Гомелі “за палітыку” нядаўна звольнілі сям’ю анколагаў — Сяргея і Вольгу Івановых.