Зачыніліся апошнія крамы сеткі дзіцячых тавараў “Буслік”, піша Sputnik са спасылкай на гандлёвы рэестр. У тым ліку зачынілася і інтэрнэт-крама: пры спробе ўваходу з’яўляецца плашка пра тэхнічныя работы.
Сетку “Буслік” заснаваў беларускі бізнесовец Сяргей Місячэнка. Паступова яна стала найбуйнейшай у сегменце дзіцячых тавараў у краіне. У дзяржрэестры пакуль няма інфармацыі пра пачатак ліквідацыі або працэдуры банкруцтва юрыдычнай асобы.
На месца “Бусліка” на беларускім рынку прыйшла сетка “Дзетмір” — “дачка” расейскага “Детского мира”.