BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зафіксаваны рэкорд спажывецкіх банкруцтваў польскіх грамадзян

Здымак ілюстрацыйны

У 2024 годзе суды Польшчы абвясцілі 21,2 тыс. спажывецкіх банкруцтваў. Гэта гістарычны рэкорд. Агулам за 10 гадоў збанкрутавала ўжо больш за 115 тыс. палякаў, – паведамляе выданне Puls Biznesu. Гэта грамадзяне, якія аказаліся не ў стане пагасіць свае фінансавыя абавязкі.

Колькасць банкруцтваў фізічных асоб моцна расце з кожным годам, хаця «у мінулым годзе гэты рост не быў настолькі вялікі, як гэта бывала раней».

У момант увядзення фінансавага інстытута спажывецкага банкруцтва ў Польшчы, а менавіта ў 2015 годзе, падобных рашэнняў судоў было вельмі мала, нягледзячы на тое, што ахвотных было значна больш. На працягу апошніх гадоў заканадаўчыя нормы дазваляюць спажывецкае банкруцтва незалежна ад прычыны неплацежаздольнасці.

Беларускае Радыё Рацыя