BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Загрузка нафтавода “Дружба” можа знізіцца да 2% ад максімальнай

Венгрыя і Славакія заявілі пра спыненне прапампоўкі нафты па паўднёвай галіне нафтавода “Дружба”. Абмежаванні звязаныя з узмацненнем украінскіх санкцый у дачыненні да расейскай кампаніі “Лукойл”.

Выданне “Флагшток” піша, што гэта можа стаць катастрофай для прадпрыемства “Гомельтранснафта”.

Зараз трубавод пампуе прыкладна 1,1 млн тон нафты ў Нямеччыну і 5 мільёнаў тон у Венгрыю і Славакію. Калі дзве апошнія адмовяцца ад паслуг беларускага транзіту, то “Дружба” будзе загружаная ўсяго на 2,6% ад максімуму.

На піку загрузкі ў 2020 годзе “Гомельтранснафта” абслугоўвала аб’ём да 45,5 мільёнаў тон нафты. Падзенне транзіту прывядзе да эканамічных праблем кампаніі, у якой працуе больш за 1600 чалавек.