Старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц заявіў, што да 2030 года плануецца поўная адмова ад традыцыйных ферм у сельскай гаспадарцы.

«Што да ферм. Будуюцца малочнатаварныя комплексы. Сучасныя МТК будуць мець сучаснае абсталяванне, якое вельмі сур’ёзна падказвае спецыялісту, што неабходна ў дадзеную хвіліну рабіць з кожнай жывёлай», – сказаў у эфіры праграмы «Сенат» Леанід Заяц.
Ён удакладніў, што адно з асноўных адрозненняў МТК ад звыклых ферм – лічбавізацыя працэсу. Гэта дае магчымасць не толькі кантраляваць стан жывёл, але і будаваць прагнозы на некалькі гадоў.






