Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся за кастрычнік на 441 мільён даляраў і склалі на 1 лістапада 13 мільярдаў 725 мільёнаў даляраў, паведамляе Нацыянальны банк. Пры гэтым рэзервы Беларусі растуць некалькі месяцаў запар.

Па выніках мінулага года золатавалютныя рэзервы выраслі да $9 млрд даляраў, а ў сакавіку сёлета ўзялі планку $10 млрд даляраў.
У Беларусі амаль на чвэрць выраслі даходы ад паляўнічых тураў
Даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі за 10 месяцаў года ў параўнанні з гэткім жа леташнім перыядам выраслі на 23%. Пра гэта паведаміў у Нацыянальным прэс-цэнтры прадстаўнік прадпрыемства “Белдзяржахота” Аляксандр Іваноў. Чыноўнік зазначыў, што ў апошнія гады ў Беларусь едзе ўсё больш турыстаў-паляўнічых. Рост цікавасці тлумачаць у асноўным зніжэннем цэн на трафеі, пры гэтым улічваецца колькасць здабытых жывёл і іх трафейныя якасці. Таксама аматараў такога адпачынку вабіць наяўнасць развітых паляўнічых комплексаў, піша Office Life.
У ліпені ўпершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі дазволілі паляванне на мядзведзя. Афіцыйна гэта было звязана з рэзкім ростам яго колькасці.
У Кітаі выпрабоўваюць лятучыя аўтамабілі
Кітайская кампанія XPeng Aridge запусціла на заводзе па зборцы аўтамабіляў выпрабавальную вытворчасць з лятаючым модулем – Land Aircraft Carrier (LAC). Завод размешчаны ў Гуанчжоу. Штогод там плануюць выпускаць да 10 тысяч лятальных модуляў.
Масавая вытворчасць і пастаўкі лятучых аўтамабіляў запланаваны на 2026 год. Модуль здольны падняць у паветра двух чалавек, а размясціцца ў ім могуць да чатырох чалавек. На думку распрацоўшчыкаў, сэнс канструкцыі ў тым, каб уладальнік мог даехаць да нейкага прыгожага месца, прыпаркавацца, а потым паляцець. Паводле папярэдняй ацэнкі, такая машына павінна каштаваць прыкладна 280 тысяч даляраў.
Вось як змяніліся польскія пакупнікі за апошнія пяць гадоў
Пандэмія 2020 года справакавала найбуйнейшы скачок у лічбавізацыі рознічнага гандлю ў гісторыі, назаўсёды змяніўшы пакупніцкія паводзіны палякаў. Пяць гадоў таму 44% палякаў перайшлі з наяўных на бескантактавыя плацяжы, а 39% пачалі часцей рабіць пакупкі ў Інтэрнэце. Кампаніі аддалі прыярытэт хуткаму запуску продажаў у новых лічбавых каналах і забеспячэнню бесперабойных транзакцый. Тым часам 72% лічылі прастату анлайн-пакупак гэтак жа важнай, як і якасць прадукцыі.
З гадамі ўвага перамясцілася на якасць абслугоўвання.
Беларускае Радыё Рацыя.
Фота ілюстрацыйнае: freepik.com.






