BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Замежнікі змогуць адкрываць ва Украіне бізнес анлайн у некалькі клікаў

Украіна абвясціла пра запуск uResidency – праграмы, якая дазваляе замежнікам адкрываць бізнэс у Украіне. Аб гэтым паведаміў міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў.

Праграма прапануе зручныя ўмовы для вядзення бізнесу: рэгістрацыя займае ўсяго 5-10 хвілін праз дадатак або партал uResidency. Пасля праверкі заяўкі е-рэзідэнт атрымлівае кваліфікаваны электронны подпіс (КЭП) у консульстве без неабходнасці наведваць Украіну. Далей ён можа зарэгістраваць фізічную асобу-прадпрымальніка (ФЛП) анлайн.

Сістэма выключае неабходнасць звяртацца да бухгалтараў, паколькі падатковыя дэкларацыі і плацяжы ажыццяўляюцца аўтаматычна праз банк. Падатковая стаўка для е-рэзідэнтаў складае 5%.

На дадзены момант праграма даступная для грамадзян Індыі, Пакістана, Тайланда і Славеніі, на першым этапе плануецца прыцягнуць каля 1000 е-рэзідэнтаў. У будучым спіс краін будзе пашыраны.