BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome

Кампанія PerplЕxity, якая займаецца распрацоўкай штучнага інтэлекту, заявіла пра гатоўнасць набыць браўзер Chrome за 34,5 млрд даляраў — суму, што значна перавышае ўласную ацэнку Perplexity ў 18 млрд даляраў. Пра гэта піша Wall Street Journal.

Восенню 2024 года Міністэрства юстыцыі ЗША прызнала Google манапалістам і дапусціла магчымасць падзелу кампаніі. Сярод мер разглядаецца і прымусовы продаж браўзера Chrome.

Кампанію Perplexity заснаваў ураджэнец Гомеля Дзяніс Ярац сумесна з партнёрамі ў ЗША. Perplexity запусцілі ў 2022 годзе, а ў 2024-м праект стаў адным з самых дарагіх маладых стартапаў.

Днямі стала вядома, што Perplexity стварыла для сацсеткі Дональда Трампа ў Truth Social пашукавік Truth Search AI, які працуе на аснове штучнага інтэлекту.

Беларускае Радыё Рацыя