BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Заводы Воршы пераходзяць «на абаронку»

З мінулага года адразу некалькі заводаў Воршы пачалі пашыраць вытворчасць для выпуску рознай прадукцыі для патрэб ваенна-прамысловага комплексу, піша канал «МотолькоПомоги».

Фота: yandex.by

Так, па інфармацыі канала, на Аршанскім інструментальным заводзе быў адкрыты новы цэх, прыстасаваны менавіта пад выкананне заказаў для ваенна-прамысловага комплекса. Падобныя даныя ёсць і па заводзе «Легмаш», дзе ў мінулым годзе было ўстаноўлена новае кітайскае абсталяванне для вытворчасці снарадаў. 

Таксама вядома і пра рамонт аднаго са старых цэхаў станказавода «Красный борец», куды таксама завозіліся новыя станкі.