BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць двух менскіх прадпрыемстваў

Украіна пашырыла санкцыйны спіс, уключыўшы ў яго 39 фізічных асоб і 55 кампаній, сярод якіх – расейскія, кітайскія і беларускія. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: сайт «Украінскай праўды»

Абмежавальныя меры закранулі, у прыватнасці, два менскія прадпрыемствы — “Мінскі завод шасцерняў” і ААТ “МНДПІ”.

Пад санкцыі таксама патрапілі расейскія Цэнтр тэхналогій штучнага інтэлекту “Нейролаб”, цэнтр беспілотных сістэм і тэхналогій (ЦБСТ), “Прагматык”, “Разумныя птушкі”, а таксама кітайскія кампаніі Dongguan Standard Trading Co., Zhejiang Lianxing Machinery Co., Guangzhou Benquan Import & Bin-Au Technology Development, Topscom Precision Industry.

Як заявіў упаўнаважаны ўкраінскага прэзідэнта па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіслаў Уласюк, санкцыйны пакет накіраваны супраць кампаній і арганізацый, якія непасрэдна ўцягнутыя ў развіццё расейскіх беспілотных тэхналогій з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.

“Санкцыі супраць гэтых кампаній і арганізацый маюць стратэгічнае значэнне, бо яны накіраваны на абмежаванне ключавых ланцугоў у развіцці расейскіх ударных дронаў з элементамі ШІ, якія здольныя наносіць значныя страты на поле бою”, – прыводзіць яго словы “РБК Украіна”.