Выданне «Беларусы і рынак» апублікавала рэйтынг паспяховых бізнэсменаў Беларусі за 2025 год.

Калаж nashaniva.com.
У тройцы лідараў Аляксандр Луцэнка (група кампаній «Садружнасць»), Аляксандр Машэнскі («Санта Імпэкс») і Мікалай Варабей («Брэміна Груп»).
Саўладальнік групы кампаній «Садружнасць» Аляксандр Луцэнка другі год запар узначальвае топ-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі.
У 2023-2024 гадах Аляксандр Луцэнка разам з жонкай Наталляй, якой належыць 50% групы, правялі рэарганізацыю аднаго з найбуйнейшых еўрапейскіх бізнэсаў па перапрацоўцы алейных культур. «Садружнасць» была падзелена на тры часткі па геаграфічнай прыкмеце: беларускую, расейскую і міжнародную. Муж і жонка засталіся ўладальнікамі беларускіх і расейскіх актываў.
Сямейны бізнес працягваў пашырацца ў Беларусі і Расеі. Аляксандр Луцэнка як яго кіраўнік увайшоў у нядаўна апублікаваны выданнем Forbes спіс мільярдэраў свету 2025 году. Яго багацце ацанілі ў 2,3 мільярда даляраў.






