Міжнародная каманда экспертаў зладзіла адкрыты вебінар, дзе была прадстаўленая выніковая справаздача пра стан і перспектывы сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Галоўныя высновы прэзентацыі агучыў удзельнік мерапрыемства, беларускі спецыяліст у сферы ЖКГ Ігар Жданаў:
–Захоўваецца высокі фізічны знос інфраструктуры камунальнай гаспадаркі, перш за ўсе гэта цеплавых сетак, водазабеспячэнне і каналізацыя.
Па словах Жданава, зараз праблема набыла крытычны характар: каля 60–70% цеплавых сетак і 45% аб’ектаў водазабеспячэння ў Беларусі фактычна адслужылі свой тэрмін. Стратэгічнай мэтай Беларусі павінна стаць паступовая трансфармацыя з арыентацыяй на інавацыйны пераход, бо толькі ён адкрывае шлях да ўстойлівага развіцця ЖКГ і павышэння якасці жыцця грамадзян.
Даследванне сістэмы ЖКГ Беларусі было рэалізавана ў межах праекта NDICI-GEO-NEAR/2022/434-092-0069 пры падтрымцы Еўрапейскага Звяза.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Ігара Жданава






