Асобныя банкі, што працуюць у Беларусі, паведамілі пра змяненне некаторых правілаў абслугоўвання і прадставілі новыя магчымасці для кліентаў.

Пра гэта сведчыць праведзены “Позіркам“ маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.
У прыватнасці “Альфа Банк у Беларусі” з 3 чэрвеня ўводзіць плату за зняцце наяўных грошай у касах іншых банкаў — 3,5%.
Банк “БелВЭБ” прапануе спажывецкі крэдыт на тавары айчыннай вытворчасці. Кліенту можа быць выдадзена да 50 тыс. рублёў на тэрмін да 5 гадоў, стаўка — 16,6% гадавых (адтэрміноўка пагашэння крэдыту — да 6 месяцаў).
Дадамо, што станам на 1 красавіка ў Беларусі быў зарэгістраваны 21 банк (тры з іх — са 100-працэнтным замежным удзелам). Іх статутны капітал — 10 млрд 19 млн рублёў (за год стаў больш на 9,3%).