BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Знешні доўг Беларусі за год вырас больш як на 3 млрд даляраў

Валавы знешні доўг Беларусі на 1 студзеня склаў 38,33 млрд даляраў. За мінулы год ён павялічыўся на 3,36 млрд даляраў, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

Паводле статыстыкі рэгулятара, знешні доўг сектара дзяржаўнага кіравання за год вырас на 346,8 млн даляраў і склаў амаль 17,5 млрд даляраў. Усе абавязацельствы гэтага сектара з’яўляюцца доўгатэрміновымі.

У структуры дзяржаўнага знешняга доўгу:

  • запазычанасць па даўгавых каштоўных паперах складае 2,586 млрд даляраў;
  • крэдыты і пазыкі14,91 млрд даляраў.

Знешні доўг дэпазітных арганізацый за мінулы год зменшыўся на 162,2 млн даляраў і склаў 4,09 млрд даляраў. З іх 1,48 млрд даляраў — кароткатэрміновыя абавязацельствы, а 2,61 млрд даляраў — доўгатэрміновыя.

Найбольшы рост адбыўся ў катэгорыі іншых сектараў эканомікі. Іх знешні доўг на 1 студзеня дасягнуў 14,415 млрд даляраў, павялічыўшыся за год прыкладна на 3 млрд даляраў. З гэтай сумы 10,58 млрд даляраў складаюць кароткатэрміновыя абавязацельствы, а 3,83 млрд даляраў — доўгатэрміновыя.