Золатавалютныя рэзервы Беларусі па стане на 1 чэрвеня паставілі новы рэкорд. Яны склалі 11 млрд 158 млн долараў, паведамляе Нацбанк.

За травень яны выраслі амаль на 216 млн даляраў. Прырост забяспечылі рэзервовыя актывы ў замежнай валюце. Кошт манетарнага золата знізіўся.
На 1 чэрвеня кошт манетарнага золата, уключанага ў золатавалютныя рэзервы, склаў 5 млрд 670 млн даляраў. За травень ён знізіўся на 47 млн даляраў.
Па выніках мінулага года золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да 9 млрд даляраў, а да сакавіка 2025 года ўзялі планку ў 10 млрд.
Беларускае Радыё Рацыя






