BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Золатавалютныя рэзервы выраслі амаль да 14 мільярдаў даляраў

За лістапад золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на $177,2 млн і складаюць $13,9 млрд у эквіваленце, паведаміў Нацбанк. ЗВР Беларусі растуць з пачатку года.

Па выніках мінулага года золатавалютныя рэзервы выраслі да $9 млрд даляраў, а ў сакавіку сёлета ўзялі планку ў 10 млрд даляраў.

Працэс прыняцця бюджэту Беларусі на 2026 год

Палата прадстаўнікоў у другім чытанні прыняла праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год.

Даходы бюджэту маюць скласці 54,38 млрд рублёў, што на 12,4% вышэй за планаваныя паказчыкі бягучага года. Выдаткі зацверджаны ў памеры 58,73 млрд рублёў, або на 10,4% больш, чым сёлета. Дэфіцыт бюджэту мае скласці 4,35 млрд рублёў. Цяпер праект закона накіруюць у Савет Рэспублікі, пазней яго мае падпісаць Аляксандр Лукашэнка.

Рэжым Лукашэнкі абыходзіць санкцыі з дапамогай Кітая

Беларусь спрабуе абысці міжнародныя санкцыі з дапамогай Кітая. У прыватнасці плацяжы санкцыйных прадпрыемстваў забяспечвае Беларусбанк праз спецыяльна створаны Экспартны цэнтр. Пра гэта паведамляе арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BELPOL.

Паводле інфармацыі BELPOL, праз Беларусбанк праходзіць да 70% гандлёвага абароту з Кітаем.

Спіс прафесій, найбольш запатрабаваных “у бліжэйшую пяцігодку”

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны склала пералік прафесій, якія будуць найбольш запатрабаваныя ў Беларусі “ў бліжэйшую пяцігодку”.

У спіс уключаны: станочнікі і наладчыкі, слесары-мантажнікі, электрамеханікі, электраманцёры, вадзіцелі. Увогуле, паводле прагнозу Мінпрацы, запатрабавана будзе “ўсё, што звязана з перапрацоўчай прамысловасцю”, якая з’яўляецца “асновай рэальнага сектара”. Таксама ў пералік Мінпрацы ўключыла прафесіі, звязаныя з будаўніцтвам, сферай аховы здароўя і адукацыі. А рухавіком усіх галін назвалі сферу ІТ.

Колькі рэальна зарабляюць у Польшчы?

На сёння медыянны заробак у Польшчы складае 7138 злотых 25 грошаў брута. І гэта на 18,6% ніжэй за сярэднямесячны заробак па краіне. Як паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне, пры гэтым 20% работнікаў зарабляе менш за 5 тысяч злотых брута.

Медыянны заробак умоўна дзеліць усіх работнікаў напалову. Гэта значыць, што палова работнікаў зарабляе больш за медыянны заробак, а другая палова – менш. Медыянны заробак – гэта больш адэкватны паказчык у параўнанні з сярэднім заробкам па краіне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц.