BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША апублікавалі правіла па абмежаванні амерыканскіх інвестыцый у тэхналогіі Кітая

Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала новае правіла па абмежаванні і маніторынгу амерыканскіх інвестыцый у Кітай у вобласці штучнага інтэлекту, кампутарных чыпаў і квантавых вылічэнняў. Пра гэта паведамляе Associated Press.

У дадатак да блакавання інвестыцый у адчувальныя тэхналагічныя сектары Кітая, правіла патрабуе ад амерыканцаў і кампаній у ЗША паведамляць ураду аб транзакцыях, звязаных з тэхналогіямі і прадуктамі, якія могуць стварыць пагрозу нацыянальнай бяспецы ЗША.

“Інвестыцыі ЗША не павінны выкарыстоўвацца для дапамогі краінам, якія выклікаюць неспакой, у развіцці іх ваеннага, разведвальнага і кібернетычнага патэнцыялу”, – заявіў памочнік міністра фінансаў ЗША па інвестыцыйнай бяспецы Пол Розен.

Парушальнікаў правілаў могуць аштрафаваць на больш як $360 тыс. або двайны кошт забароненай транзакцыі, у залежнасці ад таго, якая сума будзе большая.

Для кантролю за новым правілам Мінфін плануе стварыць спецыяльнае ўпраўленне.

Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Кітая Лінь Цзянь заявіў, што ўрад выказаў пратэст ЗША з-за апошніх дзеянняў.

“Кітай глыбока шкадуе і рашуча выступае супраць увядзення ЗША абмежаванняў на інвестыцыі ў Кітай”, – заявіў спікер.