Для далейшага паляпшэння адносінаў паміж ЗША і Беларуссю Аляксандр Лукашэнка павінен спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы і вярнуць літоўскія грузавікі. Пра гэта агенцтву ТАСС заявіў амерыканскі чыноўнік, які пажадаў застацца неназваным.

«Для далейшых зрухаў у адносінах ЗША і Беларусі патрэбныя пазітыўныя дзеянні — спыненне адпраўкі з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, якія закранаюць паветраную прастору Літвы, а таксама вырашэнне праблемы з літоўскімі грузавікамі, што затрымаліся», — адзначыў ён.
Як паведамляецца, спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл раней у гэты ж дзень заявіў, што абмяркоўваў пытанні рэгіянальнай бяспекі і міграцыі ў Вільні з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і міністаркай унутраных спраў Інгаю Ругінене. Гэтыя тэмы ўздымаліся і падчас яго перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску.






