Прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо заявіў, што сёння, 4 сакавіка, ЗША аб’явілі гандлёвую вайну супраць яго краіны. У адказ на гэта Атава ўводзіць 25% пошліны супраць амерыканскіх тавараў на суму 155 мільярдаў даляраў.

Пра гэта канадскі прэм’ер паведаміў падчас прэс-канферэнцыі на Парламенцкім узгорку, паведамляе CTV News.
“Сёння Злучаныя Штаты пачалі гандлёвую вайну супраць Канады, свайго бліжэйшага партнёра і саюзніка, свайго бліжэйшага сябра. У той жа час яны гавораць аб пазітыўным супрацоўніцтве з Расеяй, улагоджваючы Уладзіміра Пуціна, ілжывага, крыважэрнага дыктатара. Няхай гэта будзе лагічна”, – сказаў ён.
Таксама Трудо адзначыў, што Канада не збіраецца здавацца. Ён падкрэсліў, што яго краіна захавае тарыфы на амерыканскія тавары, пакуль прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не скасуе амерыканскія тарыфы.
Прэм’ер-міністр Канады растлумачыў, што амерыканскія тавары коштам 30 мільярдаў даляраў будуць абкладзены пошлінамі неадкладна, а астатнія тавары коштам 125 мільярдаў даляраў будуць абкладзены пошлінамі праз 21 дзень.






