BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША зацікаўленыя ў дапамозе Беларусі

Пра гэта заявіў па выніках Беларуска-амерыканскага бізнес-форуму Алесь Аляхновіч, дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА).

ЗША
ЗША

Цытата: «Нягледзячы на таксічнасць, якую стварае рэжым Лукашэнкі для беларусаў за мяжой, негледзячы на тое, што Беларусь далёка ад Вашынгтону, што беларуская эканоміка не такая значная і важная для амерыканскай эканомікі, падтрымка Беларусі з боку ЗША ёсць. Ёсць зацікаўленасць з боку федэральных органаў ЗША ў нашай падтрымцы. Ёсць і вялікі попыт з боку бізнесоўцаў і дыяспары, каб гуртавацца, каб ствараць нешта сваё».

Паводле Аляхновіча, у форуме ўдзельнічала больш за 150 чалавек, 20 з якіх з’яўляюцца прадстаўнікамі федэральных структур ЗША, а таксама беларускія прадпрымальнікі з ЗША і Канады. Вынікам форуму, дадаў ён, стала падпісанне дамовы паміж ABBA і Згуртаваннем беларусаў Канады. Форумы для беларускіх бізнесоўцаў, падкрэсліў Аляхновіч, маюць таксама адбыцца ў Вільні і Варшаве.