BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША здымаюць санкцыі з двух банкаў Беларусі і Міністэрства фінансаў

ЗША здымаюць санкцыі з «Белінвестбанку», Банку развіцця Беларусі і Міністэрства фінансаў. Акрамя таго, канчаткова вырашана пытанне наконт калію. Пра гэта паведаміў журналістам спецыяльны пасланнік ЗША Джон Коўл па выніках перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БелТА.

Фота: БелТА

«ЗША здымаюць санкцыі з Белінвестбанку, Банку развіцця і Міністэрства фінансаў», — заявіў Джон Коўл.

«ЗША таксама прынялі рашэнне аб тым, што выводзяцца з усіх санкцыйных спісаў дзве беларускія кампаніі — Беларуская калійная кампанія і „Беларуськалій“», — сказаў спецпасланнік прэзідэнта ЗША.

«Я вас запэўніваю, што гэтым разам гэта ўсё будзе значна хутчэй, — падкрэсліў Джон Коўл. — Мы навучыліся гэта рабіць хутчэй. Перад тым, як наведаць Менск з візітам, мы правялі пашыраныя перамовы з Міністэрствам фінансаў і іншымі амерыканскімі структурамі, якія задзейнічаныя ў прымяненні санкцый».