Золатавалютныя рэзервы Беларусь у сакавіку зменшыліся на 1,1 млрд даляраў і на 1 красавіка склалі 15,24 млрд, паведаміў Нацыянальны банк Беларусі.

Асноўнай прычынай стала зніжэнне кошту манетарнага золата, якое патаннела больш чым на 1 млрд даляраў. Таксама скараціліся валютныя рэзервы і іншыя складнікі.
Нягледзячы на зніжэнне ў сакавіку, ЗВР перавышаюць узровень пачатку года на 819,1 млн. даляраў, у тым ліку прырост кошту манетарнага золата ў параўнанні з 1 студзеня склаў 513,2 млн. даляраў, рэзервовых актываў у замежнай валюце — 317,8 млн. даляраў.






