Сёння споўнілася 10 гадоў, як у шпіталі ў Запарожжы ад баявых раненняў, атрыманых на Данбасе, памёр актывіст з Берасця Алесь Чаркашын.

Ён стаў першым беларусам, які паклаў сваё жыццё ў баях за незалежную Ўкраіну ў XXI стагоддзі, служыў вайсковым капеланам, нагадвае “Радыё Свабода”. Добраахвотніку ў момант гібелі было 32 гады.
Чаркашына пахавалі на могілках вёскі Камяніца Жыравецкая ў Берасцейскім раёне. Яго пасмяротна ўзнагародзілі медалём «За самаахвярнасць і любоў да Украіны» і ордэнам «Народны герой Украіны», а таксама медалём «Пагоні», які заснавала Рада БНР.
За час пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну загінулі больш як 70 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Кіева. Імёны многіх з іх застаюцца нераскрытымі з прычынаў бяспекі.






