BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

100 гадоў Жаночай паліцыі: ці могуць беларусы папоўніць яе шэрагі ў Беластоку?

У Ваяводскім упраўленні паліцыі ў Беластоку адбылася ўрачыстая сустрэча, прысвечаная 100-годдзю стварэння Жаночай паліцыі. Прадстаўніцы Рады жанчын Падляшша, паліцыянты і госці сабраліся, каб абмеркаваць ролю жанчын у сілавых структурах і будучыя ініцыятывы.

Спецыяльным госцем мерапрыемства стала нараджэнка Беластока, галоўны інспектар Ірэна Дарашкевіч – першая жанчына ў гісторыі польскай паліцыі, якая атрымала званне генерала:

Я пачынала ў другім камісарыяце, і я з’яўляюся прыкладам такога героя. Можна працай, амбіцыямі, і жаданнем вучыцца дайсци да гэтага. Паліцыя – гэта паліцыя, яна для ўсіх. Для тых, хто хоча дапамагаць людзям.

У сустрэчы таксама прыняў удзел намеснік начальніка аддзела кадраў і навучання Ваяводскага ўпраўлення паліцыі ў Беластоку, намеснік камісара Яраслаў Грунт. Ён адказаў на актуальнае пытанне пра тое, ці могуць беларусы паступаць на службу ў паліцыю Беластока:

Наш кандыдат мусіць быць грамадзянінам Польшчы. Калі ён мае сярэднюю ці сярэднюю спецыяльную адукацыю, мае 18 год і польскае грамадзянства, і добрую рэпутацыю – запрашаем пакідаць дакументы. Кожны складае дакументы там, дзе яму пасуе. Калі хтосьці з іншага гораду, то можа складаць дакументы і пачынаць службу.  

Цалкам матэрыял:

Цяпер у паліцэйскім гарнізоне Падляшша служаць больш за тры тысячы афіцэраў, з якіх больш за семсот – жанчыны.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя