Адзёр набірае маштаб. За тыдзень у Беларусі зарэгістравана 20 новых выпадкаў захворвання, а за апошні месяц небяспечную інфекцыю выявілі ў 101 жыхара. Першыя выпадкі былі завазныя, а далей распаўсюд пайшоў па краіне. Лічыцца, што адзін хворы можа заразіць дзесяцярых.
“Адзёр можа прывесці, як да смяротнага выніку, так і вялікая рызыка інвалідызацыі”, – засцерагае лекарка:
—- Пераносіцца дастаткова цяжка і пакідае пасля сябе цяжкае ўскладненне ў выглядзе пнеўманіі, што можа прывесці да смерці. І ў выглядзе менінгіту, менінгаэнцэфаліту гэтыя паразы галаўнога мозгу, яны, як правіла, незваротныя.
Гэта значыць, дзеці становяцца дарослыя, а калі захварэюць, становяцца інвалідамі. Чалавек губляе раней набытыя ўсе навыкі.
Медыкі гавораць, што абарона ад адзёру толькі адна – вакцынацыя, якую дзецям трэба рабіць у першы год жыцця і ў шасці гадовым узросце. Дарослым трэба абнаўляць імунітэт кожныя дзесяць гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя