У Ашкелоне, Ізраіль, беларускі актывіст Барыс Балтэ правёў адзіночнае мерапрыемства, прысвечанае 107-й гадавіне прыняцця Другой Устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі. Балтэ выйшаў на бераг мора, дзе павесіў сцягі Ізраіля і Беларусі і правёў сімвалічную акцыю, прысвечаную гістарычнай падзеі.

Кажа Барыс Балтэ:
– На самой справе, Беларусь, як народная рэспубліка, была абвешана менавіта Другой Устаўной граматай. Такім чынам 9 сакавіка была ўтворана БНР. А незалежнай дзяржавай стала 25 сакавіка. Прыходжу да берага мора, прыходжу з томікам Бібліі на беларускай мове і раблю тое, што павінен рабіць кожны іудзей, бо на дзень народзінаў павінен чытаць псальмы адпаведнай колькасці разоў. У гэты годзе адзначаем 107 гадавіну.
Другая Устаўная грамата была прынята 9 сакавіка 1918 года ў Менску. Адгэтуль Беларусь абвяшчалі народнай рэспублікай, жыхарам якой гарантуюцца асноўныя правы чалавека. У межах БНР абвяшчалі свабоду слова, друку, сходаў, аб’яднанняў, маёмасных правоў асобы. Таксама выдзелены і тэрытарыяльныя межы БНР: «у рубяжох рассялення і лічэбнай перавагі беларускага народу».
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Барыса Балтэ.






