BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

11 гадоў таму Алесь Бяляцкі выйшаў з калоніі пасля першага зняволення

21 чэрвеня 2014 года беларускі праваабаронца і літаратуразнавец, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі быў вызвалены з бабруйскай калоніі №2, дзе правёў амаль тры гады з чатырох з паловай, прысуджаных паводле палітычна матываванага абвінавачвання.

4 жніўня 2011 году Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры, артыкул 243, частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). 24 кастрычніка 2011 года ён быў засуджаны да 4,5 гадоў ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці за нібыта «утойванне прыбыткаў у буйным памеры». Праваабаронца сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Еўразвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі тады Бяляцкага палітвязнем, а прысуд — палітычна матываваным.

Алесь Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014 года.

Сёння Нобелеўскі лаўрэат прэміі міру Алесь Бяляцкі зноў за кратамі. І цяпер патрэбная яшчэ большая салідарнасць дзеля яго вызвалення.

У час разгрому ў Беларусі грамадскіх арганізацый Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. 15 ліпеня арыштаваны па крымінальнай справе. 3 сакавіка 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Менску суддзя Марына Запаснік засудзіла Алеся Бяляцкага да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму на запыт пракурора Аляксандра Караля. Бяляцкага звінавацілі ў нібыта “кантрабандзе наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай» з Літвы паводле часткі 4 артыкула 228 Крымінальнага кодэксу Беларусі, а таксама ў нібыта «фінансаванні пратэстаў у 2020 годзе паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу. Разам з Бяляцкім да зняволення засудзілі яго паплечнікаў Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча.

Беларускае Радыё Рацыя