BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

11 святароў зазналі адміністрацыйны і крымінальны пераслед з пачатку 2024 году

Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія». Праваабаронцы падлічылі, што агульная лічба фактаў рэпрэсій супраць святароў з верасня 2020 году дасягнула 74 выпадкаў.

Рэпрэсіі зведалі 19 праваслаўных, 25 рымска-каталіцкіх, 5 грэка-каталіцкіх і 25 пратэстанцкіх святароў, падлічылі праваабаронцы.

Паводле звестак «Вясны», за кратамі цяпер знаходзяцца пяць палітвязняў-сьвятароў. Гэта праваслаўны святар Сяргей Разановіч, якога ў 2021 годзе асудзілі на 16 гадоў зняволення як аднаго з фігурантаў гучнай справы Мікалая Аўтуховіча аб «тэрарызме». Другі год за кратамі знаходзіцца выкладчык катэхізісу, навучэнец рыма-каталіцкай семінарыі Уладзіслаў Беладзед, асуджаны на 3 гады зняволення паводле чатырох артыкулаў крымінальнага кодэксу, тры з якіх праваабаронцы адносяць да палітычных. Яшчэ трох беларускіх святароў цягам 2024 году ўзялі пад варту і завялі на іх крымінальныя справы, якія дагэтуль расследуюць.

Беларускае Радыё Рацыя