BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

12 гадоў таму ў Кіеве быў смяротна паранены Міхась Жызнеўскі

Дванаццаць гадоў  таму – 22 студзеня 2014 года – падчас сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве быў смяротна паранены Міхась Жызнеўскі — грамадзянін Беларусі, удзельнік Еўрамайдану. Ён атрымаў агнястрэльнае раненне і загінуў на месцы. Жызнеўскі стаў адным з першых забітых пратэстоўцаў падчас Рэвалюцыі годнасці.

акцыя памяці Міхаіла Жызнеўскага
Архіўны здымак

Штогод беларусы, якія жывуць у Кіеве, арганізоўваюць мітынг памяці ў гонар загінулага героя. Сёлета Марш пройдзе 26 студзеня,  не ў гадавіну  смерці, а ў дзень народзінаў Міхася Жызнеўскага, кажа Ірына Лукашэнка, беларуска, якая жыве ў Кіеве:

-Кожны год мы выходзім Маршам і такім чынам паказваем, дзе зараз беларусы і што яны робяць для Украіны. Маршрут руху кожны год нязменны: такім маршрутам у 2014 годзе праводзілі ў апошні шлях Міхася Жызнеўскага.  

 Ва  Украіне смерць Жызнеўскага  стала сімвалам міжнароднай салідарнасці і ўдзелу беларусаў у змаганні за свабоду. Пасмяротна Міхась Жызнеўскі быў узнагароджаны ордэнам Герояў Нябеснай Сотні,  а ў 2017 годзе яму было прысвоена званне Герой Украіны з уручэннем ордэна «Залатая Зорка».

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя