BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

13 красавіка хрысціяне святкуюць Вербную (Пальмавую) нядзеля

фота ілюстрацыйнае

Яна з’яўляецца апошняй нядзеляй перад Вялікаднем і пачынае найбольш важны перыяд літургічнага года – Вялікі тыдзень. Вербная (Пальмавая) нядзеля была ўстаноўленая ў памяць аб прыбыцці Хрыста ў Ерусалім, дзе яго віталі, як караля і вызваліцеля каляровымі кветкамі, травамі і галінкамі пальмы.

У памяць пра тыя падзеі сёння святары бласлаўляюць велікодныя вербы (пальмы), якія ў цэрквы і касцёлы прыносяць вернікі.

З 1986 года ў адпаведнасці з воляй святога Яна Паўла ІІ, у Пальмавую нядзелю адзначаецца таксама Сусветны дзень моладзі.

Вялікдзень праваслаўныя, рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты будуць адзначаць сёлета ў адзін дзень – 20 красавіка.