За мінулыя суткі ў Беларусі ліквідавалі 13 лясных пажараў на агульнай плошчы 7 гектараў, паведаміла прэс-служба МНС.

З іх – 3 тарфяныя пажары на агульнай плошчы 0,198 гектараў і 72 пажары травы і кустоў на плошчы 12 гектараў.
Паводле інфармацыі Мінлясгаса, ачагі былі зафіксаваныя ў Берасцейскім, Лунінецкім, Столінскім, Пінскім, Бешанковіцкім, Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Слуцкім лясгасах. Чалавечы фактар па-ранейшаму застаецца асноўнай прычынай лясных пажараў, зазначаюць у ведамстве. Усяго з пачатку года дзяржлесахова ліквідавала ў лясным фондзе Мінлясгаса ўжо 303 лясныя пажары на агульнай плошчы 168 гектараў.
У большасці рэгіёнаў Беларусі пакуль дзейнічаюць забароны на наведванне лясоў.
Беларускае Радыё Рацыя