
1300 – роўна столькі дзён за кратамі правёў палітвязень з Берасцейскай вобласці Марэк Сірадзэ. Гэта большая частка прызначанага яму тэрміну па крымінальнай палітычна матываванай справе.
Палітвязню Марку Сірадзэ прад’явілі ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Хлопец стаў фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Берасці 10 жніўня 2020 года адразу ж пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Затрыманы ў верасні 2020 году па месцу вучобы, адпушчаны пад падпіску пра нявыязд, а ў 2021 годзе быў накіраваны ў СІЗА.
Вынік суда – чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя – Зміцер Шурын. Месца зняволення – папраўчая калонія №3 (Віцьба).
Беларускае Радыё Рацыя






