З палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк 147 няма сувязі. Можна зрабіць выснову, што яна ўвесь час знаходзіцца ў ШІЗА ці камеры турэмнага тыпу. Нават пасля перавядзення 19 траўня з рэчыцкай калоніі для жанчын-рэцэдывістак у гомельскае СІЗА, дзе больш спрыяльна ўмовы для стасункаў, паведамленняў ад Паліны няма.
Кажа муж Паліны Андрэй Шарэнда:
– У тым відэа Паліна пагадзілася сказаць некалькі сказаў. Што з гэтага? Што яна стала больш небяспечная для іх? Не. Што гэта відэа спрацавала, і да яе па-іншаму ставяцца? Не таксама. Сувязі з Палінай няма, лістоў няма таксама, ужо прайшло два тыдні. Паліна звычайна адразу адпісвалася.
Паводле Андрэя, адсутнасць сувязі з Палінай – гэта не толькі яе катаванне, але і катаванне ўсёй сям´і.
Беларускае Радыё Рацыя