BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

15-га кастрычніка – Сусветны дзень прафілактыкі рака малочных залоз

Штогод 15-га кастрычніка ў Беларусі, Польшчы, Літве і ва ўсім свеце адзначаюць Сусветны дзень барацьбы з ракам малочнай залозы.

Камісія па сацыяльных пытаннях Каардынацыйнай рады падрыхтавала шэраг мерапрыемстваў да гэтага дня.

Пра значэнне даты разважае старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы КР 3-га склікання Вольга Вялічка:

– Тэндэнцыя ствараецца такая, што анкалогія ва ўсім свеце застаецца тым захворваннем, ад якога паміраюць людзі. Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі завязала на сабе і прафілактыку, і лекаванне. Гэта выглядае вельмі дрэнна ў адрозненні, напрыклад, ад Польшчы, або Литвы, або іншых краін. Чаму анкалагічныя захворванні ў Беларусі растуць? Першае, гэта таму што рак маладзее. І другое, таму што ў Беларусі пачалі працаваць адмысловыя праграмы і выяўляльнасць захворванняў стала лепшая.

Вольга Вялічка

19-га кастрычніка ўсе жадаючыя запрашаюцца на тэматычнае мерапрыемства ў Вільні. Гасцей чакае адкрыццё фотавыставы “Пра рак. Гісторыі беларусак”. Каця Ваданосава і Каця Пытлева», прагляд аднайменнага фільму, публічныя кансультацыі з доктарам. Сустрэчы адбудуцца ў краме «Кропка», Savičiaus g. 6. Пачатак а 16-й.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя