BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

1500 дзён у зняволенні Артур Халімончык

1500 дзён у зняволенні ўжо правёў палітвязень з Берасцейшчыны Артур Халімончык. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў жнівеньскіх пратэстах у Пінску ў 2020 годзе.

Палітвязню Артур Халімончыку прад’явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Мужчына затрыманы ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Прысуд – шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя – Яўген Брэган. Артур Халімончык знаходзіцца за кратамі ўжо больш за чатыры гады. Дасылаць лісты ці бандэролі можна ў папраўчую калонію №15.

Беларускае Радыё Рацыя