BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

1500 дзён за кратамі Святаслава Герасімука

1500 дзён – столькі за кратамі правёў палітвязень з Берасцейшчыны Святаслаў Герасімук. Хлопец асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсты чатырохгадовай даўніны ў абласным цэнтры.

Палітвязню Святаславу Герасімуку былі прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — “Удзел у масавых беспарадках”. Фігурант крымінальнай палітычна матываванай справы аб масавых беспарадках у Берасці, якая была распачатая пасля акцый пратэсту ў горадзе пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Хлопец быў затрыманы ў снежні 2020 года. Вырак – чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Зміцер Шурын. Палітвязень літаральна праз паўгода павінен выйсці на волю. Цяпер утрымліваецца ў папраўчай калоніі №1.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя