BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

152 населеныя пункты ў Менскай вобласці засталіся без святла з-за ўрагану

Моцны вецер пашкодзіў лініі электраперадач, у выніку чаго было парушана энергазабеспячэнне 152 населеных пунктаў у Менскай вобласці.

«Менская вобласць стала адным з найбольш пацярпелых рэгіёнаў. Сталічныя энергетыкі перайшлі ў рэжым павышанай гатоўнасці, каб аператыўна ліквідаваць парушэнні, якія ўзнікаюць. Па стане на 20:00 аварыйна-аднаўленчыя брыгады працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння ў 152 населеных пунктах рэгіёну», – паведамляе Менскэнерга.

Удакладняецца таксама, што праблемы з электразабеспячэннем адзначаліся таксама ў Кастрычніцкім, Першамайскім і Савецкім раёнах Менска.

А ўвогуле за мінулыя суткі электразабеспячэнне парушалася ў 900 населеных пунктах краіны. Адключэнні зафіксаваныя пераважна ў Менскай, Гарадзенскай і Віцебскай абласцях. Больш за ўсё ад моцнага ветру пацярпелі Менскі, Іўеўскі, Валожынскі, Лагойскі, Дзяржынскі, Карэліцкі, Смаргонскі, Ашмянскі раёны, паведамляе Мінскэнерга.