BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

16-гадовага жыхара Вакаўвыску затрымалі за зрэзаны сцяг

Паводле сілавікоў, усё адбылося ўвечары ў суботу — хлопец чакаў свайго сябра ў пад’ездзе на верхнім паверсе.

У нейкі момант ён адкрыў замок дзвярэй на дах. Там ён убачыў чырвона-зелёны сцяг, дастаў складны нож, адрэзаў яго і схаваў у доме ў шафе.

У дачыненні да падлетка распачалі крымінальную справу за “здзек з дзяржаўных сімвалаў”.

Крыніца: t.me/viasna96