BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

16 снежня ў Еўрапарламенце ўручаць прэмію Сахарава

Анджэй Пачобут

Прысуджаную палітзняволенаму Анджэю Пачобуту прэмію Сахарава ўручаць дачцэ журналіста. Прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава атрымае Яна Пачобут. Яе будуць суправаджаць кіраўніца Падляшскага аддзела арганізацыі «Вспульнота Польска» Анна Кетліньска, а таксама дарадца маршалка Сената па справах польскай дыяспары Роберт Тышкевіч.

Іншая сёлетняя лаўрэатка прэміі Мзія Амаглабелі таксама не зможа ўзяць удзелу ў цырымоніі ўзнагароджання. Яе будуць прадстаўляць журналіст Gazeti Batumelebi Ірма Дзімітрадзэ і намесніца дырэктара Фонду грамадзянскай супольнасці Грузіі Хатуна Джынджыхадзэ.